Адрас: 231969, г. Свіслач, вул. Леніна,1, тэл./факс (801513) 3-40-02
Email: svislochfsk@tut.by
Сайт: www.sportclub.grodno.by
Дырэктар: Парфір’еў Павел Сяргеевіч;
Інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце: Рэгілевіч Андрэй Леанідавіч
Фізкультурна-спартыўны клуб пачаў працу 9 лютага 2010 г. Мэтай дзейнасці ФСК з'яўляецца шырокае прыцягненне грамадзян да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам, арганізацыя актыўнага адпачынку, умацаванне працаздольнасці, зніжэнне ўзроўню захворвання.
Асноўнымі задачамі ФСК з'яўляюцца:
1. Арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з мэтай задавальнення патрэбы насельніцтва ў фізічным удасканаленні, зносінах, ўмацавання здароўя і паляпшэння фізічнага развіцця;
2. Планаванне, арганізацыя, правядзенне і ўлік фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у горадзе, раёне, гарадскім пасёлку, мікрараёне, сельскай мясцовасці.
На тэрыторыі раёна маецца 102 спартыўныя збудаванні, у тым ліку 1 стадыён, 60 спартыўных пляцовак, 14 спартыўных залаў, 7 прыстасаваных памяшканняў, 11 спартыўных ядраў, 3 тыра, 1 міні-басейн.
У сферы фізічнай культуры і спорту працуе 39 работнікаў, з іх 33 мае вышэйшую адукацыю, 6 сярэднюю спецыяльную.
У раёне функцыянуе 24 калектывы фізічнай культуры, у якіх займаеца 3525 чалавек. Спартыўна-аздараўленчым турызмам займаецца 430 чалавек.
Лепшымі выступамі зборных каманд раёна ў 2016 годзе былі:
У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па валейболе ў першай лізе мужчынская зборная была 1-ай (трэнер каманды Балюк Валерый Леанідавіч).
У XVI абласных лёгкаатлетычных спаборніцтвах «Прабег Міру» ў праграме Алімпійскага Дня бегу, зборная каманда Свіслацкага раёна заняла 5 месца.
У спартакіядзе Гродзенскай вобласці сярод сельскіх жыхароў, якія праводзяцца ў г. п. Воранава 17-18 лістапада 2016 года каманда Свіслацкага раёна па лёгкай атлетыцы (Дудак Анастасія, Яўген Дудак, Савоська Аляксандр) заняла 3 месца, а па настольным тэнісе каманда Свіслацкага раёна (Шэстак Марэк, Шлык Валянціна) заняла 2 месца. Шэстак Марэк заняў 2 месца ў асабістым спаборніцтве.
Дзяржаўная ўстанова «Свіслацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» ажыццяўляе пракат спартыўнага і турыстычнага інвентара.
Прэйскурант на спортінвентар:
палатка – 5 руб/суткі
коўрык турыстычны– 1 руб. 50 кап./суткі
мяч валейбольны – 1 руб. 50 кап. /суткі
тэнт 4х6 – 3 руб./суткі
кацялок – 2 руб. 50 кап./суткі
спальны мяшок – 1 руб/суткі
ровар – 3 руб. 50 кап./суткі
сетка і ракеткі для вялікага тэніса – 3 руб. 50 кап/суткі
сетка і ракеткі для бадмінтона – 3 руб. 50 кап/суткі
ролікавыя канькі – 1 руб/гадзіну, 3 руб/суткі, 5 руб/выхадныя.
канькі – 3 руб/суткі
лыжы, чаравікі, палкі – 5 руб/суткі
Даведкі па тэл/факс (801513) 34002