Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.12.2021

#МузыкалкаЛіда#-2021

 

З 30 лістапада па 8 снежня 2021 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся Адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2021”, у якім прымалі ўдзел каля 300 удзельнікаў. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца падтрымка і папулярызацыя вакальнай і інструментальнай творчасці, садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у галіне культуры і адукацыі.

        Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі.

         ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме  прадставілі:

- Журавель Ягор, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “С” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.)  – дыплом лаўрэата II ступені;

- Кашлей Марк, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “В” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Кашлей В.Э.) – дыплом лаўрэата III ступені;

- Сауціна Кацярына, намінацыя “Музыкаведы” група “В” па тэме “Мой любімы музычны твор” (настаўнік Гаворка В.В., філіял “Корнадзь”) –дыплом лаўрэата IIIступені;

- Кулініч Расціслаў, намінацыя “Народныя інструменты”, група “А”  (настаўнік Кулініч Ю. Ф., філіял “Корнадзь”) –дыплом I ступені.

 

Віншуем Ягора, Марка,  Кацярыну, Расціслава і іх настаўнікаў з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!