Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
29.05.2023

Унікальныя славутасці: Аўгустоўскі канал

Аўгустоўскі канал - выдатнае гідратэхнічнае збудаванне XIX стагоддзя.

Даўжыня воднага канала на тэрыторыі Беларусі - 22 км, ён пралягае па тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча".

Агульная працягласць - каля 102 км. Сярэдняя глыбіня рэчышча - 2 м.

Першапачаткова праектаваўся як важная транспартная артэрыя для сплаву драўніны і тавараў.

Будаваўся 15 гадоў - з 1824 па 1839 г. За гэты час было збудавана:

29 водапрапускных плацін;

18 шлюзаў;

21 камера;

14 мастоў;

24 аб'екты для абслугоўвання.

У другой палове ХIХ ст. развіццё чыгунак зрабіла канал незапатрабаваным для перавозак. Аднак канал, які пралягае па маляўнічых мясцінах, стаў запатрабаваны турыстамі.

1909 г. - уздоўж рэчышча канала была праведзена першая пешая экскурсія, пазней адкрыўся конны маршрут.

У 1920-1939 гг. па канале курсіравалі два колавыя параходы, развіваўся байдарачны турызм, працавалі яхт-клубы; быў выдадзены першы турыстычны даведнік па Аўгустоўскім канале.

У 2004-2006 гг. беларускі ўчастак канала быў поўнасцю адрэстаўрыраваны.

Аўгустоўскі канал сёння - турыстычная славутасць Беларусі.

На беларускім участку канала дзейнічаюць:

5 шлюзаў-рэгулятараў;

2 плаціны;

4 суднаходныя шлюзы.

Самы вялікі шлюз - чатырохкамерны Нямнова (даўжыня - 9,6 м, перапад вады - амаль 10 м).

Шлюзаванне - найбольш захапляючы момант падарожжа па канале на цеплаходзе.

На шлюзе Нямнова гэты працэс займае больш за гадзіну, на двухкамерных шлюзах Дамброўка і Валкушак - 15 мін.

На канале праводзяцца масавыя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы: свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў", спаборніцтвы "Нёманская вясна" і інш.

Крыніца: сайт Аўгустоўскага канала, Гродзенскі райвыканкам, адкрытыя крыніцы.