Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
26.04.2023

Х юбілейны абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ

18 красавіка 2023 года ў УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны коледж” адбыўся Х юбілейны абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ.

Мэтамі конкурсу з'яўляюцца выяўленне і падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх творчых здольнасцяў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай дзейнасці школ, стымуляванне творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай музыкі, стымуляванне таленавітых навучэнцаў на працяг музычнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва.

          У конкурсе прынялі ўдзел каля 100 салістаў-інструменталістаў з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці  ў намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, “Духавыя і ўдарныя інструменты”, “Народныя інструменты”.  У склад журы конкурсу ўвайшлі педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Гродзенскай вобласці, творчыя работнікі, дзеячы культуры і мастацтва.

          Навучэнцы філіяла “Корнадзь”  ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” паказалі наступныя вынікі ў  намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”,  “Народныя інструменты”:

          - Лысевіч Дар’я, 6 клас (фартэпіяна) - дыплом II ступені,              настаўнік Прохар М.Э.;

          - Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна) - дыплом III ступені, настаўнік Прохар М.Э.;    

          - Наумік Ульяна, 5 клас (фартэпіяна) - грамата за паспяховае выступленне, настаўнік Наумік А.Г.;

          - Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян) - грамата за паспяховае выступленне, настаўнік Кулініч Ю.Ф.

Лысевіч Дар’і і Басак Паліне ўручаны дыпломы і каштоўныя прызы, Прохар М.Э. узнагароджана граматай за высокае прафесійнае майстэрства.

         Жадаем навучэнцам філіяла “Корнадзь” і іх настаўнікам  далейшых поспехаў  і новых творчых вяршынь!