Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.06.2023

Алейнік: Польшча ажыццяўляе варожыя дзеянні ў адносінах да Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча ажыццяўляе адкрыта варожыя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік пасля пасяджэння Савета міністраў замежных спраў дзяржаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна ўчора адна брытанская газета паведаміла аб канкрэтных фактах падрыхтоўкі ў Польшчы баевікоў і тэрарыстаў для ўзброеных дзеянняў на тэрыторыі нашай краіны. Аб гэтым факце мы гаварылі неаднаразова і раней на афіцыйным узроўні. Яго ніхто не адмаўляў, але сёння гэта афіцыйна, факталагічна пацверджана. Гэта адкрыта варожыя дзеянні, прытым з боку суседняй краіны, члена ЕС і НАТА. І ўсё гэта па перыметры граніц нашай арганізацыі", - адзначыў Сяргей Алейнік.