Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.05.2024

Алейнік: у Беларусі адкрыты дзверы для перагавораў па Украіне

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзверы Беларусі адкрыты для правядзення на яе тэрыторыі перагавораў па Украіне. Усе залежыць ад палітычнай волі Кіева, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, Беларусь заўсёды гатова прыняць на сваёй зямлі бакі для правядзення перагавораў аб міры. "Нашы дзверы для мірных перагавораў адкрыты, яны заўсёды былі, ёсць і застаюцца адкрытымі. Мы заўсёды будзем гатовы прыняць у сябе на беларускай зямлі перагаворы, якія, як мы спадзяёмся, будуць садзейнічаць аднаўленню міру і спыненню кровапраліцця ва Украіне", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

"І, зразумела, мы тут будзем разлічваць на палітычную волю ўкраінскага кіраўніцтва. Мы бачым і назіраем, што народ Украіны сёння ўсё больш і больш хацеў бы аднаўлення міру і спынення тых пакут, з якімі ён сёння сутыкаецца. Але ўсё сёння знаходзіцца ў руках палітыкаў", - растлумачыў ён.