Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.10.2021

Аліна Гарнасько выйграла золата ЧС па мастацкай гімнастыцы

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Гарнасько выйграла золата чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях са стужкай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможная ацэнка падапечнай Марыны Лобач - 23,950 бала. Спартсменка, якая раней выйграла серабро і бронзу планетарнага форуму ў японскім Кітакюсю, апярэдзіла на п'едэстале расіянак Дзіну і Арыну Аверыных.

Сярэбраная медалістка паказала рэзультат 23,900 бала. Ва ўладальніцы бронзавай узнагароды падагульняючая ацэнка 23,450 бала.