Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.01.2024

Аляксандр Лукашэнка: Гарантаванне нацыянальнай бяспекі - задача кожнага беларуса

Гарантаванне нацыянальнай бяспекі - задача кожнага беларуса. Сёння пра гэта заявіў наш Прэзідэнт на пасяджэнні Савета бяспекі. У Палацы Незалежнасці абмеркавалі найважнейшыя дакументы - Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Іх удасканальваюць. Праект новай рэдакцыі канцэпцыі адобраны амаль год таму. Але Аляксандр Лукашэнка даручаў вынесці яго на шырокае грамадскае абмеркаванне - прайшло каля 70 дыскусійных пляцовак па ўсёй краіне. У дакуменце знайшлі адлюстраванне новыя выклікі. Не спадае напружанасць на мяжы, не слабее санкцыйны націск.

Нормай сталі правакацыі канфліктаў і расхістванне сітуацыі ўнутры краіны. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі павінна адпавядаць сучасным рэаліям развіцця становішча ў свеце і Беларусі. Новыя небяспекі адлюстраваныя і ў Ваеннай дактрыне. Задача ўсіх, хто мае да гэтага адносіны, - прадугледзець адэкватныя меры рэагавання і абароны краіны.

Што датычыцца Ваеннай дактрыны, то дакумент таксама абноўлены. Але кардынальнай рэвізіі палажэнняў ваеннай палітыкі ён не прадугледжвае. Галоўнае нязменна - Беларусь нікому не пагражае, мы міралюбная краіна. Але пагрозы ў наш бок па прымяненні ваеннай сілы і спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы будуць жорстка спыняцца. Усе магчымыя выклікі і пагрозы Ваенная дактрына ўлічвае ў поўнай меры.

Ваенная дактрына захоўвае пераемнасць - мы нікога не разглядаем у якасці свайго ворага, нават калі ўрады робяць відавочныя недружалюбныя крокі ў дачыненні да Беларусі. І гэта дух нашай Ваеннай дактрыны, падкрэсліў міністр абароны. Але ў выпадку рэальных пагроз наша краіна будзе рэагаваць хутка і адэкватна.

Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну будзе зацвярджаць Усебеларускі народны сход. Гэта стане адным з першых рашэнняў для УНС у яго новым канстытуцыйным статусе.