12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 14 па 27 сакавіка на палігоне Асіповіцкі пройдзе батальённае тактычнае вучэнне з асабовым складам 357-га асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. У ім прымуць удзел амаль 100 ваеннаслужачых 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Ваеннаслужачыя адпрацуюць падрыхтоўку і вядзенне спецыяльных дзеянняў узмоцненым парашутна-дэсантным батальёнам. "Вучэнне пройдзе ў тры этапы. Парашутна-дэсантны батальён адпрацуе пытанні па вядзенні спецыяльных дзеянняў, пераадоленні воднай перашкоды з далейшым выхадам на этапы баявой стральбы днём і ноччу", - расказалі ў ведамстве.
Вучэнне прадугледжана планам супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2021 год.