Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.06.2023

Беларусь і Кітай абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы міжнароднай бяспекі

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 26 чэрвеня адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Се Сяаюнам, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч (у цэнтры)
Аляксандр Вальфовіч (у цэнтры)

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Таксама бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і перспектыўны парадак дня ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках.

Пацверджана прыхільнасць да курсу стратэгічнага партнёрства, умацавання кантактаў і развіцця сумесных праектаў у сферы бяспекі.-0-

Се Сяаюн
Се Сяаюн

Фота Паўла Арлоўскага