Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.03.2024

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прэзідэнт падзякаваў паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную работу ў якасці дуаена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу.