Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.12.2022

Беларусь па бязвізе наведалі амаль 380 тыс. жыхароў ЕС

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС прыбылі 378 290 іншаземцаў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паведамляецца, што па бязвізе ў Беларусь прыбылі 244 017 грамадзян Літвы, 26 534 неграмадзяніны і 86 752 грамадзяніны Латвіі, а таксама 20 987 грамадзян Польшчы. За мінулы тыдзень нашу краіну наведалі больш за 8 тыс. іншаземцаў, большасць з якіх грамадзяне Літвы.

У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".