Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.12.2022

Беларускі гуманітарны груз дастаўлены ў Пакістан

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гуманітарны груз дастаўлены ў Пакістан, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамлялася раней, ураду Пакістана ў якасці бязвыплатнай дапамогі перадалі бензінавыя помпавыя ўстаноўкі, дызель-генератар, палаткі, пасцельныя рэчы, медыкаменты, адзенне для дарослых і дзяцей. Агульная маса грузу на суму Br920 тыс. складае каля 27,5 т.

Беларусь упершыню аказвае гуманітарную дапамогу Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.