Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.08.2021

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,6 млн т збожжа

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,6 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,449 млн га, што складае 67,6 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, там убрана 80,2 працэнта плошчаў ад плана (270,4 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 73,7 працэнта плошчаў (256,4 тыс. га), Магілёўскай - 69,5 працэнта (226,7 тыс. га), Мінскай - 65,3 працэнта (311,3 тыс. га), Віцебскай - 61,9 працэнта (213,3 тыс. га), Гродзенскай - 54,8 працэнта (170,9 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 4 млн 641 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 760,1 тыс. га (93,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 827,1 тыс. т сена (74,1 працэнта ад плана), 11,769 млн т сенажу (87,1 працэнта) і 338,4 тыс. т сіласу (1,75 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,797 млн т адзінак травяных кармоў.