Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.04.2023

Беларускія барцы дапушчаны да ўдзелу ў міжнародных стартах

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Аб'яднанага свету барацьбы (UWW) прыняў рашэнне дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай, паведамляе ТАСС.

Згодна з рашэннем Выканкама UWW, спартсмены з Беларусі і Расіі будуць дапушчаны да міжнародных стартаў пры выкананні рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта, у адпаведнасці з якімі барцы павінны выступаць у нейтральным статусе. Рашэнне аб удзеле ў спаборніцтвах юнацкіх каманд абедзвюх краін (U15 і U17) уступіць у сілу неадкладна.

Таксама кіраўніцтва Аб'яднанага свету барацьбы прапануе МАК змякчыць крытэрыі, якія дазваляюць беларусам і расіянам выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Акрамя таго, арганізацыя забяспечыць дадатковыя меры бяспекі на турнірах для абароны спартсменаў.