Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.11.2021

Беларускія лыжнікі сталі ўладальнікамі чатырох ліцэнзій на Гульні-2022

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лыжнікі сталі ўладальнікамі чатырох ліцэнзій на Гульні-2022 у Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі са спасылкай на арганізацыйны камітэт галоўных стартаў чатырохгоддзя.

Такім чынам, Усяго ў лыжных гонках на Алімпіядзе прымуць удзел 296 спартсменаў - 148 мужчын і 148 жанчын.

у лютым 2022 года ў Пекін змогуць адправіцца двое мужчын і дзве жанчыны. Квоты размеркаваліся згодна з рэйтынгам Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS).

Найбольшую колькасць ліцэнзій у лыжных гонках атрымалі прадстаўнікі Расіі, Нарвегіі і Швецыі - па 16 (8 мужчын і 8 жанчын).

Беларуская нацыянальная каманда па лыжных гонках адкрывае сезон 12 лістапада ў фінскім Муоніа.