Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.08.2023

Беларускія весляры заваявалі 18 узнагарод у першы дзень Кубка Добрай волі ў Маскве

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве на вяслярным канале ў Крылацкім стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ "Кубак Добрай волі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у Кубку добрай волі прымаюць каля 800 весляроў з пяці краін - Беларусі, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана і Казахстана, спаборніцтвы праходзяць сярод юніёрскіх, маладзёжных і асноўных складаў зборных. У першы дзень турніру адбыліся 16 фінальных заездаў, нашы весляры па выніках дня заваявалі 18 медалёў: 6 залатых, 7 сярэбраных і 5 бронзавых. Прызёрамі міжнароднага форуму сталі наступныя беларускія атлеты:

Байдарка-адзіночка (U19), 1000 м - Ілья Саламонаў (золата), Данііл Кукса (бронза);

Байдарка-адзіночка (U24), 1000 м - Дзяніс Ярмоленка (золата);

Байдарка-адзіночка (мужчыны), 1000 м - Уладзіслаў Кравец (золата), Алег Юрэня (серабро);

Каноэ-адзіночка (U19), 1000 м - Пётр Котаў (серабро);

Каноэ-адзіночка (U24), 1000 м - Даніла Верашчака (серабро), Мікіта Рудзевіч (бронза);

Каноэ-адзіночка (мужчыны), 1000 м - Іван Патапенка (бронза);

Байдарка-двойка (U19), 500 м - Марыя Місючэнка і Дар'я Ключынская (золата), Дар'я Стрыгалёва і Кацярына Сакратарова (серабра);

Байдарка-двойка (жанчыны), 500 м - Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (золата), Вераніка Леанюк і Марыя Каваленка (серабро), Лізавета Вількова і Уладзіслава Скрыганава (бронза);

Каноэ-двойка (U19), 500 м - Вікторыя Несцярэнка і Лізавета Прымак (серабро);

Каноэ-двойка (жанчыны), 500 м - Ангеліна Барданоўская і Вольга Клімава (золата), Алена Наздрова і Марыя Папічыч (серабро), Юлія Трушкіна і Ева Данільчук (бронза).

Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ ў Маскве прадоўжацца па 2 верасня.