Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.07.2023

"Белтэлекам" папярэджвае аб махлярстве з розыгрышам каштоўных падарункаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" папярэджвае аб махлярстве з розыгрышам каштоўных падарункаў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Апошнім часам фіксуюцца выпадкі дзеянняў махляроў ад імя РУП "Белтэлекам". Невядомыя адпраўляюць абанентам паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўных падарункаў.

"Белтэлекам" такія розыгрышы не праводзіць. Калі вы атрымалі такое паведамленне ў сетцы інтэрнэту, мэсэнджарах і інш., не ажыццяўляйце ніякіх дзеянняў, якія прапануюцца махлярамі, не пераходзьце па пазначаных у паведамленнях спасылках. Калі вы сталі ахвярай махляроў, неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміце аб факце махлярства і спадарожную інфармацыю", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Актуальная інфармацыя аб акцыях размяшчаецца на сайце або яе можна ўдакладніць па нумары 123.