Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.12.2022

"Далей будзе лягчэй". Лукашэнка пра беларуска-расійскія перагаворы і прынятыя рашэнні

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін адзначаюць рэзультатыўнасць праведзеных у Мінску перагавораў лідараў краін у пашыраным складзе з удзелам прадстаўнікоў урадаў. Аб гэтым яны заявілі на сустрэчы ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі што па ходу мы падвялі вынік нашай работы ў шырокім складзе і выявілі, што мы крыху адышлі ад урадавых пытанняў. Але кампенсавалі наш доўг і абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў беларуска-расійскіх адносін. Сацыяльна-эканамічных пытанняў. Не таму, што на злобу дня, але я шчыра ўдзячны вам за тое, што вы знайшлі час, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. Вечар ужо. Затое ўсе пытанні разгледзелі. Далей будзе лягчэй. Дзякуй вялікі. Я думаю, людзі ацэняць нашы рашэнні, якія мы тут прынялі на сённяшні дзень і на стратэгію".

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што людзі будуць ацэньваць выпрацаваныя ў ходзе перагавораў рашэнні па выніках сумеснай работы. "Але ў цэлым, калі паглядзець, што ў мінулым годзе ўжо на 30 працэнтаў рост тавараабароту - гэта канкрэтныя рэчы. Гэта рабочыя месцы, заработныя платы для людзей. І ў гэтым годзе мы можам выйсці на $40 млрд - гэта вялікі, сур'ёзны аб'ём", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама акцэнтаваў увагу, што краіны ўключаны ў прамысловую кааперацыю ў розных галінах, супрацоўнічаюць у галіне сельскай гаспадаркі, уключаючы пастаўкі сельгаспрадуктаў. "Гэта ўсё ж такі ключавыя рэчы. Кааперацыя прамысловая. Мне здаецца, што гэта вельмі важна. Перавозкі, транспарт... У цэлым, мне здаецца, што сённяшняя сустрэча была вельмі рэзультатыўнай", - заявіў расійскі лідар.