Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.07.2024

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 жніўня

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 жніўня 2024 года па 31 студзеня 2025 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першае дзіця - Br777,81, на другое і наступных дзяцей - Br888,92, на дзіця-інваліда - Br1000,04. Памеры дапамогі выраслі на 7,3 працэнта.

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзіця - 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал.