Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.11.2021

ДПК: польскія сілавікі пакінулі ў небяспецы хворую бежанку

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пагранічнікі 2 лістапада на граніцы з Польшчай выявілі групу бежанцаў, выцесненую з сумежнага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

"Сярод іншаземцаў была жанчына, хворая на дыябет, якая мела патрэбу ў экстраннай дапамозе. Паводле слоў бежанцаў, яны неаднаразова звярталіся да польскіх сілавікоў і прасілі дапамагчы, паколькі жанчына не ела два дні і магла памерці, - расказалі ў ДПК. - Нягледзячы на відавочны крытычны стан чалавека, польскія ваеннаслужачыя ігнаравалі іх просьбы і прымушалі ісці ў Беларусь".

Беларускі пагранічны нарад неадкладна выклікаў медыцынскую брыгаду. Дзякуючы своечасовым дзеянням жанчына засталася жыва.

Як дадалі ў ведамстве, такая абыякавасць польскага боку прыводзіць да трагічных здарэнняў. "Так, 29 кастрычніка пры аналагічных абставінах бяздзейнасць польскіх сілавікоў прывяла да смерці грамадзяніна Ірака, які таксама быў хворы на дыябет. Аднак, традыцыйна, усе трагедыі на польскай граніцы застаюцца без увагі праваабарончых арганізацый і еўрапейскай супольнасці", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.