Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.05.2021

Дзве медсястры Беларускага Чырвонага Крыжа ўзнагароджаны медалём Найцінгейл

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве медсястры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сёння, у Міжнародны дзень медыцынскай сястры, узнагароджаны медалём імя Флорэнс Найцінгейл, паведамілі БЕЛТА ў таварыстве.

Усяго ўзнагароджаны 25 медыцынскіх сясцёр з усяго свету.

За ўклад у развіццё медыка-сацыяльнай службы "Дапамога" Беларускага Чырвонага Крыжа медаля ўдастоена галоўная медыцынская сястра службы Людміла Бузель.

За развіццё інавацыйных методык медыка-сацыяльнага догляду ўзнагароджана медыцынская сястра Лідскай дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа Эльвіра Шабанава.