Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.09.2023

Эфіопія забараніла авіяпасажырам вывозіць каву

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфіопія забараніла авіяпасажырам вывозіць з краіны каву ў любым выглядзе і колькасці. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на пасольства Расіі ў Адыс-Абебе.

Забарона звязана з увядзеннем мытнымі ўладамі Эфіопіі новага парадку. Пасольства рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю для прадухілення непрыемных сітуацый у аэрапортах Эфіопіі.