Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.04.2024

Галоўчанка: эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур'ёзную праверку на трываласць

15 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур'ёзную праверку на трываласць. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 15 красавіка ў Маскве на перагаворах з кіраўніком урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даволі паспяхова працуем на ўнутраным і знешнім контуры, нягледзячы на ўсе выклікі, з якімі сутыкаюцца і Расія, і Беларусь. Сапраўды, нашы краіны прадэманстравалі сур'ёзную ўстойлівасць у гэтых няпростых умовах, эканомікі нашых краін прайшлі сур'ёзную праверку на трываласць. Па выніках мінулага года ВУП і ў Расіі, і ў Беларусі падрос, прычым гэта лічба дастаткова ўпэўненая - да 4 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Запас трываласці, які сфарміраваны ў нашых эканоміках, даволі істотны, таму зладжаная і калектыўная работа нашых урадаў над агульнымі выклікамі - гэта тое, напэўна, што цяпер з'яўляецца асноўным для нас", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.