Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.10.2023

"Гэта вельмі добрая школа". Качанава аб Акадэміі кіравання

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння праводзіць сустрэчу са слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шчыра рада быць тут на гэтай сустрэчы. Вы ведаеце, што мы такія сустрэчы праводзім у працоўных калектывах, з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і заўсёды ўдзячны, калі нас запрашаюць выступіць перад студэнтамі. Зусім нядаўна я была ў Гомелі ў медыцынскім універсітэце. Сустракацца з моладдзю для нас вельмі важна, таму што мы маем зваротную сувязь, нам задаюць пытанні, мы чуем, што гаворыць народ. Для мяне асаблівая радасць быць тут, у Акадэміі кіравання. Гэта вельмі добрая школа, - адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да слухачоў. - У час маёй работы кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта неаднаразова абмяркоўвалася пытанне складу студэнтаў Акадэміі кіравання. Мы вырашылі, што найбольш таленавітая і здольная моладзь з выпускнікоў школ павінна мець магчымасць вучыцца тут. І жыццё пацвердзіла правамернасць такога падыходу".

Спікер расказала слухачам Інстытута дзяржаўнай службы аб заканатворчай дзейнасці ў краіне. Наталля Качанава нагадала, пры Савеце Рэспублікі створаны і эфектыўна функцыянуе экспертны савет. "За гэта скліканне мы разгледзелі 312 законаў - уносілі змяненні і дапаўненні, прынялі новыя - аб Усебеларускім народным сходзе, аб асновах грамадзянскай супольнасці. Гэта шмат у чым было абумоўлена змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі ў Канстытуцыю краіны на рэспубліканскім рэферэндуме", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Асаблівую ўвагу сенатары ўдзяляюць рабоце са зваротамі грамадзян. "За гэты год да нас паступіла ўжо каля 3700 зваротаў. Яны даюць магчымасць нам прымаць законы, якія ідуць ад жыцця і цалкам адпавядаюць інтарэсам нашага грамадства. Магу сказаць, што правядзенне адзінага дня галавання ў Беларусі і каля сотні іншых важнейшых навацый у Асноўны закон, а таксама закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і шэраг іншых прапанаваў менавіта Савета Рэспублікі", - дадала Наталля Качанава.