Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.09.2023

"Ідзём з апярэджаннем". Міністр сельскай гаспадаркі аб ходзе асенніх палявых работ

19 верасня, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ расказаў журналістам аб ходзе асенніх палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе мы ідзём з апярэджаннем па ўсіх напрамках правядзення асенніх палявых работ. Азімыя збожжавыя плануем пасеяць да канца месяца. Што датычыцца кукурузы, то тэмпы ўборкі на сілас вышэйшыя за мінулагоднія. Ураджай значна вышэйшы за мінулагодні. Уборку кукурузы на зерне мы таксама пачалі раней чым у мінулым годзе", - сказаў Сяргей Барташ.

Акрамя таго, беларускія аграрыі цяпер убіраюць бульбу, пачалася і ўборка цукровых буракоў.

"Плануем завяршыць уборку асноўных плошчаў кукурузы да 15 кастрычніка, таму што далей могуць быць замаразкі. Акрамя таго, ёсць травы, якія таксама неабходна ўбраць да надыходу зімовых умоў надвор'я. Хаця б да 1 лістапада трэба ўсе травы ўбраць, каб плошчы былі падрыхтаваны пад ураджай наступнага года", - адзначыў міністр.