Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.03.2024

Іванец расказаў, як сёлета будзе праходзіць падрыхтоўка школ да пачатку навучальнага года

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка школ да пачатку новага навучальнага года будзе праходзіць інакш, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на падагульняючай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе яна (падрыхтоўка школ да пачатку новага навучальнага года. - Заўвага БЕЛТА) пройдзе па-новаму. Фактычна ўжо ў красавіку кожная школа будзе мець акт стану. Пасля гэтага ў кожнай школы будзе магчымасць разам з раённымі выканаўчымі камітэтамі правесці ўсю неабходную падрыхтоўчую работу, каб у жніўні падпісаць пашпарт гатоўнасці. У склад гэтых камісій увойдуць прадстаўнікі ўсіх структур, якія гарантуюць бяспеку нашых дзяцей у школах", - сказаў Андрэй Іванец.

Ён выказаў упэўненасць, што такі своечасовы алгарытм маніторынгу стану школ забяспечыць на самым высокім узроўні іх гатоўнасць да 1 верасня.