БЕЛ
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сумесна з сенатарамі ўсклала сёння кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі Наталля Качанава і члены Савета Рэспублікі ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле яе слоў, нельга забываць аб страшных ваенных падзеях. "Вельмі хацелася б, каб кожны чалавек на нашай зямлі ўсведамляў: самае галоўнае ў жыцці - гэта мір. Мы бязмерна ўдзячныя ветэранам, тым людзям, якія ў тыя страшэнныя дні абаранілі незалежнасць нашай краіны. Нізкі ім паклон. Мы павінны аб гэтым памятаць. Беларусь памятае, і мы гэта памятаем", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.