Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.09.2021

Качанава сустрэлася са старшынямі райвыканкамаў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам райвыканкамаў, каб абмеркаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў і шэраг нарматыўных прававых актаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы добра разумеем, што нарматыўныя прававыя акты павінны быць абсалютна дакладна вывераны. Павінна быць не проста бачанне міністраў або прафесіяналаў, якія займаюцца тым ці іншым пытаннем, але і аргументаваная ацэнка ад тых, хто будзе іх рэалізоўваць на месцах, - адзначыла Наталля Качанава. - Гэта будзе адкрытая размова. Мне хацелася б пачуць ваша меркаванне як кіраўнікоў мясцовых органаў улады, ці правільна прымаць пэўныя рашэнні, якія прапануюць сёння некаторыя міністэрствы і ведамствы, уносячы змяненні і дапаўненні ва ўказы Прэзідэнта".

На сустрэчы таксама абмяркуюць пытанні сацыяльнага развіцця, дзейнасць раёнаў у розных напрамках. Такія сходы з кіраўніцтвам органаў мясцовай выканаўчай улады праходзяць у Савеце Рэспублікі рэгулярна.-0-







Фота Паўла Арлоўскага