Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.01.2024

Карпенка: падрыхтоўка да выбараў ідзе спакойна і планава

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да выбараў у адзіны дзень галасавання ідзе спакойна і планава, без эксцэсаў. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка перад пасяджэннем ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтоўка да выбараў ідзе спакойна і планава, якіх-небудзь эксцэсаў няма. У ЦВК на сённяшні дзень паступіла каля 200 вусных зваротаў грамадзян. Як правіла, звароты звязаны з удакладненнем неабходных дакументаў на тых ці іншых стадыях выбарчай кампаніі, прымянення той ці іншай нормы выбарчага заканадаўства", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле слоў старшыні ЦВК, на сённяшні дзень зарэгістравана 4439 нацыянальных наглядальнікаў: "Але гэта толькі ў тэрытарыяльных акруговых камісіях. Цяпер ідзе працэс фарміравання ўчастковых выбарчых камісій, у агульнай колькасці іх створана 5411. І вядома ж, пры ўчастковых камісіях таксама будуць нацыянальныя наглядальнікі, гэта значыць цяперашняя лічба можа вырасці ў разы".

Акрамя таго, дадаў Ігар Карпенка, па стане на ўчарашні дзень было зарэгістравана 58 міжнародных наглядальнікаў. "Учора адбылася сустрэча з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД, якая адкрыла работу штаба доўгатэрміновых наглядальнікаў. Значыць, што працэс гэты таксама запушчаны, міжнародных наглядальнікаў, на наш погляд, будзе дастаткова шмат. Мы рыхтуем для іх каля 300 пакетаў дакументаў, каб наглядальнікі адчувалі сябе ў Беларусі камфортна і маглі свабодна ўдзельнічаць у працэсе назірання за нашым адзіным днём галасавання", - рэзюмаваў старшыня ЦВК.