Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.03.2024

КДК праводзіць маніторынгі ў гандлёвай сетцы напярэдадні святочных дзён

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю праводзіць маніторынгі ў гандлёвай сетцы напярэдадні  святочных дзён. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Кантрольныя мерапрыемствы праводзяцца па ўсёй краіне з прыцягненнем спецыялістаў мясцовых органаў улады, МАРГ, санітарных службаў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца: пытанням захавання дысцыпліны цэн на найбольш запатрабаваныя тавары (у тым ліку агародніну і фрукты); недапушчэнню рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыгоднасці, у першую чаргу на кандытарскія вырабы і мясную прадукцыю; захаванню асартыментнага пераліку тавараў.

У выпадку выяўлення парушэнняў КДК будуць прыняты меры рэагавання.