14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За студзень-май на авіярэйсах паміж Мінскам і рэгіёнамі Расіі перавезлі больш за 600 тыс. пасажыраў. Гэта на 27 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Як падкрэслілі ў Дэпартаменце па авіяцыі, павелічэнне пасажырапатоку сведчыць аб запатрабаванасці рэгулярных рэйсаў у расійскія гарады.
"Дзякуючы цеснаму ўсебаковаму ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы актыўна развіваюцца паветраныя зносіны паміж краінамі. Гэта пацвярджаецца як станоўчай тэндэнцыяй па адкрыцці новых напрамкаў паміж Мінскам і расійскімі рэгіёнамі на працягу апошніх гадоў, так і стабільна ўзрастаючым пасажырапатокам", - адзначылі ў дэпартаменце.
Цяпер Беларусь і Расію звязваюць рэйсы беларускага нацыянальнага перавозчыка ААТ "Авіякампанія "Белавія" і шасці расійскіх авіякампаній па 18 напрамках.