Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.10.2023

Крутой анансаваў хуткае адкрыццё генконсульстваў Беларусі ў трох расійскіх гарадах

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой расказаў, у якіх расійскіх рэгіёнах у бліжэйшы час адкрыюцца генконсульствы Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ўжо бачым, што ў нас на адно аддзяленне ў сярэднім прыпадае 7-10 расійскіх рэгіёнаў. Гэта вельмі шмат. Асабіста маё меркаванне, мы павінны колькасць аддзяленняў падвоіць", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Пасол адзначыў, што з'явіўся новы інстытут - генеральнае консульства. "Гэта больш статусныя структуры, да іх лепшыя адносіны на мясцовым узроўні, - падкрэсліў ён. - Таму першыя тры нашы генконсульствы - у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Екацярынбургу. Адно адкрыта, два на падыходзе. Наступныя тры генконсульствы мы вырашылі адкрыць у Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе. Гэта важныя таксама кропкі. Але паступова мы ўсе нашы аддзяленні перавядзём у статус генконсульства, а колькасць іх падвоім. Задача - каб у нас было 20 аддзяленняў, якія ахоплівалі б 3-4 расійскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга ўзроўню нашых адносін".