Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.12.2021

Лісковіч: важна, што нам удалося стварыць прымальныя ўмовы для бежанцаў у ТЛЦ

Важна, што нам удалося стварыць прымальныя ўмовы для бежанцаў у пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры. Аб гэтым сказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ТЛЦ прадаўжаецца кругласутачны маніторынг службамі МНС, якія сочаць за парадкам і пажарнай бяспекай. У цэнтры створаны неабходны запас рэчаў і прадуктаў харчавання. Работа па раздачы прадуктаў харчавання арганізавана добра. Важна, што нам удалося стварыць прымальныя ўмовы для знаходжання бежанцаў у ТЛЦ", - сказаў сенатар.

Паводле яго слоў, за тыдзень у палявой лазні пабывалі амаль усе бежанцы. "Сёння многія трапяць у душ ужо другі раз. Добра наладжана ў ТЛЦ работа мабільнага прэс-цэнтра, што дазваляе даваць журналістам актуальную, аператыўную і праўдзівую інфармацыю", - адзначыў Віктар Лісковіч.