Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.10.2023

Лукашэнка: ад шматпалярнага свету карысць будуць мець усе дзяржавы

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад шматпалярнага свету, дзе няма манапалізму, карысць будуць мець усе дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам парламента (Жагорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне вельмі прыемна сустрэцца з вамі. Мы, нібыта, краіны не гіганцкія, не вызначаем ход сусветнай палітыкі. Але любая краіна незалежна ад яе памераў, маштабаў уплывае на той ландшафт, які сёння складваецца на нашай планеце. Тое, што для нас гэта да лепшага, - 100 працэнтаў. Тое, што гэта лепш для ўсёй планеты, таксама карысць вялікая - у сувязі з тым, што мы фарміруем шматпалярны свет. А калі ў гэтым свеце шмат полюсаў, няма манапалізму, значыць, напэўна, краіны і малыя, і вялікія, і сярэднія ад гэтага будуць мець толькі карысць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што і Беларусь, і Кыргызстан прытрымліваюцца менавіта такой палітыкі. Абедзьве дзяржавы выступаюць за шматполюснае развіццё. "У гэтым будучыня ўсяго свету", - заявіў беларускі лідар.