Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.04.2021

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным у красавіку ў Маскве

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у красавіку ў Маскве. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сапраўды рады сустрэцца сёння з вамі. Гэта першае такое мерапрыемства. Мы ўчора з Пуціным дамовіліся аб нашым графіку работы па многіх пытаннях. Недзе ў канцы красавіка, хутчэй за ўсё 22-га, мы сустрэнемся ў Маскве з прэзідэнтам. Гэта будзе такая сур'ёзная сустрэча па абмеркаванні тых ці іншых праблем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што затым бакі правядуць Форум рэгіёнаў у Падмаскоўі. "Потым саюзны Саўмін. А потым недзе верасень-кастрычнік (дамовімся бліжэй па абстаноўцы) - Вышэйшы Дзяржаўны савет. Нам трэба гэты Вышэйшы дзяржсавет адзначыць добрым рухам у рамках Саюзнай дзяржавы. Вось такія дамоўленасці ў мяне былі з Прэзідэнтам Расіі за апошнія два дні", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

МІШУСЦІН ПРЫЕХАЎ У МІНСК ПА ДАРУЧЭННІ ПУЦІНА, КАБ РАЗГЛЕДЗЕЦЬ "АДНУ З ВАЖНЕЙШЫХ НАШЫХ ПРАБЛЕМ"Мішусцін прыехаў у Мінск па даручэнні Пуціна, каб разгледзець
Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прыехаў у Мінск па даручэнні расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, каб разгледзець "адну з важнейшых нашых праблем". Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на сустрэчы з расійскім прэм'ерам у Мінску.

У сваю чаргу Міхаіл Мішусцін сказаў, што рады быць у Мінску, падзякаваў за гасціннасць. "Хачу, карыстаючыся выпадкам, перадаць самыя цёплыя пажаданні ад Уладзіміра Пуціна. Мы якраз напярэдадні з ім гаварылі пра дэталі нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў расійскі прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што як з прэм'ер-міністрам Беларусі, так і членамі ўрада расійскі бок знаходзіцца ў пастаянным і нават штодзённым кантакце, усе працуюць над паляпшэннем узаемных адносін, надзённымі праблемамі. "Мы паціху аднаўляем тавараабарот. Расце лічба. На жаль, спад быў пасля каранавіруса значны, цяпер усё гэта аднаўляецца. Адновім і паветраныя зносіны, 30 красавіка "Ластаўка" павінна з Масквы ў Мінск прыйсці (скорасны поезд "Ластаўка" ўпершыню звяжа Маскву і Мінск з 30 красавіка. - Заўвага БЕЛТА), мы таксама ўсё гэта вітаем", - заявіў Міхаіл Мішусцін.

Ён упэўнены, што, нягледзячы на існуючую праблематыку вакол каранавіруса і з'яўленне новых штамаў COVID-19, сумесныя меры, уключаючы вытворчасць вакцын, дадуць магчымасць засцерагчыся ад віруса.

"Мне здаецца, што наша ўзаемадзеянне ў галіне прамысловасці, энергетыкі транспарту, інфраструктуры, будаўніцтва вельмі актыўнае. 2021-ы - гэта год Расіі ў Беларусі. Наступны год - Беларусі ў Расіі. І нашы культурныя сувязі, абмен дзеячамі культуры будзе інтэнсіфікаваны. Мы падпісалі з Раманам Аляксандравічам (прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. - Заўвага БЕЛТА) праграму. На гэты год яшчэ больш шырокія будуць сувязі. Хачу падзякаваць вам за гэты падыход", - дадаў расійскі прэм'ер.-0-