Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.01.2022

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў краінах АДКБ, у тым ліку ў Казахстане

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў краінах АДКБ, у тым ліку ў Казахстане.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі фармат далейшых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ.