Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.07.2023

Лукашэнка і Пуцін прадоўжылі сумесную работу і ўзаемадзеянне

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у панядзелак, 24 ліпеня, прадаўжаюць работу і ўзаемадзеянне, паведамляе БЕЛТА.

Праграма большай часткай у фармаце "без СМІ", інфармуюць аўтары Telegram-канала "Пул Першага".

Кіраўнікі дзяржаў напярэдадні ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу правялі афіцыйную частку перагавораў. У сваіх пратакольных заявах Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін закранулі сітуацыю ў рэгіёне, пытанні ваеннай бяспекі і планаў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі Кранштат, дзе агледзелі шэраг славутых мясцін, паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі і турыстамі.

Улічваючы шырокі спектр тэм, якія ёсць у перагаворным парадку дня, прэзідэнты дамовіліся прадоўжыць сумесную работу і на другі дзень.-0-