Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.03.2024

Лукашэнка і Пуцін у тэлефоннай размове пацвердзілі гатоўнасць да далейшага актыўнага ўзаемадзеяння па рэагаванні на пагрозы тэрарызму

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста выказаў расійскаму калегу глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам, што адбыўся ў Падмаскоўі.

Прэзідэнты пацвердзілі гатоўнасць да далейшага актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і падтрымання кантактаў паміж адпаведнымі службамі ў мэтах эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму.