Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.12.2021

Лукашэнка падарыў Пуціну "пад ёлачку" беларускія каўбасы, сыры і набор бакалаў

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну падарунак "пад ёлачку", паведамляе БЕЛТА.

Як адзначылі ў Telegram-канале "Пул Першага", падарункі - заўсёды цікавы пункт візітаў кіраўніка дзяржавы.

"І на гэты раз у Піцер не з пустымі рукамі. Як заўсёды, карзіна смачнейшага беларускага: каўбасы, сыры. А яшчэ набор бакалаў", - напісалі аўтары каналу. І ўдакладнілі, што посуд выраблены на шклозаводзе "Нёман".

Як паведамлялася, 29 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі ў Санкт-Пецярбургу перагаворы і прынялі ўдзел у таварыскім хакейным матчы. Напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу адбыўся нефармальны саміт СНД.