Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.12.2022

Лукашэнка прыме ўдзел у саміце ЕАЭС у Бішкеку

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 снежня зробіць рабочы візіт у Кыргызстан. У Бішкеку кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Парадак дня саміту ЕАЭС - каля двух дзясяткаў пунктаў. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё кааперацыйных праектаў у прамысловасці, фарміраванне агульных рынкаў, работу па ўстараненні перашкод і бар'ераў ва ўзаемным гандлі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2023 год і іншыя пытанні.

Чакаецца, што ў час пасяджэння Аляксандр Лукашэнка агучыць прапановы беларускага боку па стратэгічных напрамках развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якія датычацца далейшага паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС і забеспячэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік.