Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.12.2023

Лукашэнка: у Беларусі і Кеніі вялікая сумесная будучыня

10 снежня, Найробі /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Кеніі вялікая сумесная будучыня. Аб гэтым гаворыцца ў запісе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кнізе ганаровых гасцей, які ён зрабіў пасля перагавораў у Найробі са сваім кенійскім калегам Уільямам Рута, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск зацікаўлены сур'ёзна ўмацаваць супрацоўніцтва з Найробі па шырокім спектры напрамкаў, перш за ўсё ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Упэўнены, у нашых краін вялікая сумесная будучыня. Жадаю Прэзідэнту Кеніі шчасця і здароўя, а дружалюбнаму кенійскаму народу - працвітання і дабрабыту", - гаворыцца ў запісе.

У канцы Аляксандр Лукашэнка напісаў таксама фразу на беларускай мове: "Сардэчна дзякую i да новых сустрэч!"

Пасля завяршэння сустрэчы сам-насам Прэзідэнт Кеніі запрасіў беларускага калегу на вячэру.