31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта."Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі".У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.
Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.
Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.
У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню.
Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка
31 сакавіка 2024 года.