Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.02.2023

Луцкі аб воінах-інтэрнацыяналістах: нашы хлопцы паказалі прыклад мужнасці, вернасці воінскаму абавязку, прысязе

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падкрэсліў у размове з журналістамі, што ў Афгане мы не проста адстойвалі інтарэсы вялікай краіны - мы адстойвалі інтрэсы свету, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сучасны свет прымушае нас па-іншаму паглядзець на тое, што адбывалася больш як трыццаць гадоў таму. Праблема барацьбы з тэрарызмам, наркагандлем нікуды не знікла. Тады Савецкі Саюз, нашы маладыя хлопцы, нашы воіны паказалі прыклад мужнасці, паказалі прыклад вернасці воінскаму абавязку, воінскай прысязе. Тады мы не проста адстойвалі інтарэсы вялікай краіны - мы адстойвалі інтарэсы свету", - адзначыў Ігар Луцкі.

Ён дадаў, што Савецкая армія не проста зайшла ў Афган з нейкімі інвестыцыямі, як робяць ЗША і іх прыхільнікі. "Я называю гэта інвестыцыямі смерці - мы бачым, што адбываецца ва Украіне. У той час у Афган мы зайшлі не толькі з воінамі, мы прыйшлі туды з урачамі, настаўнікамі, мы дапамагалі будаваць краіну. Што ў выніку? Нам не далі гэтага зрабіць", - дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Сёння мы бачым, наколькі свет неспакойны, нестабільны. Самае важнае, каб гэтага не паўтарылася. Дзяржава робіць усё для гэтага. Прэзідэнт гаворыць, што трэба рабіць на сваім месцы сваю работу. Будзе моцнай краіна, будзе з'яднаным народ - будзе мір і згода. Мы заўсёды гаворым, што Беларусь - краіна мірная і за мір", - рэзюмаваў Ігар Луцкі.