Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.09.2022

Макей ад імя Беларусі падпісаў Канвенцыю аб аблягчэнні ўмоў перасячэння граніц пры міжнароднай чыгуначнай перавозцы

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Нью-Ёрку ад імя Беларусі падпісаў Канвенцыю аб аблягчэнні ўмоў перасячэння граніц пры міжнароднай чыгуначнай перавозцы пасажыраў, багажу, таварабагажу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дакумент унясе значны ўклад у павышэнне транспартнай звязанасці і рост мабільнасці ў Еўразіі.

У час падпісання канвенцыі адбылася кароткая размова Уладзіміра Макея з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па прававых пытаннях Мігелем дэ Серпа Суарашам.