28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення, заявіў сёння журналістам старшыня КС, старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Інстытут прэзідэнцтва з моцнай прэзідэнцкай уладай у поўным аб'ёме быў устаноўлены Канстытуцыяй у 1996 годзе. Што з'явілася адказам на тыя выклікі часу, якія перажываў народ Беларусі ў перыяд станаўлення і развіцця суверэннай дзяржаўнасці. Мінулы 25-гадовы перыяд пацвердзіў эфектыўнасць, слушнасць і мэтазгоднасць функцыянавання інстытута прэзідэнцтва, - сказаў Пётр Міклашэвіч. - І сёння няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую".
Сёння праходзіць трэцяе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы аб змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада - Савета Міністраў.
Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў - яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.-0-