Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.12.2022

Мінадукацыі: амаль 1 млн дзяцей з усёй краіны стануць удзельнікамі акцыі "Нашы дзеці"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, колькі дзяцей у цэлым прымуць удзел у святочных мерапрыемствах акцыі па ўсёй краіне, у праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

Намеснік начальніка адзначыла, што больш як 20 тыс. дзяцей прымуць удзел у мерапрыемствах акцыі "Нашы дзеці", якія пройдуць на рэспубліканскім узроўні. Аднак, паводле слоў Алены Сімаковай, па краіне гэта будзе значна большая колькасць удзельнікаў. "У абласных мерапрыемствах мы чакаем 200 тыс. удзельнікаў акцыі. Па ўсёй рэспубліцы, калі гаварыць аб вёсках і невялікіх гарадах, школах і дзіцячых садах, удзельнікамі акцыі "Нашы дзеці" стануць амаль 1 млн дзяцей", - падкрэсліла Алена Сімакова.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-