Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.12.2022

Мінэканомікі: па выніках года будзе выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на $25 млрд

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па выніках года будзе выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на $25 млрд. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Імпартазамяшчэнне стала ключавым механізмам і інструментам процідзеяння санкцыйнаму націску, драйверам прамысловай вытворчасці. Акрамя таго, яно садзейнічае зніжэнню імпарту і паляпшэнню нашага плацежнага балансу. Па выніках года будзе выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму каля $25 млрд - гэта на 10 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. 50 працэнтаў будзе накіравана на экспарт. Гэта даволі добрыя паказчыкі", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Развіваецца інтэграцыйны напрамак. "Сфарміравана каля 20 інтэграцыйных праектаў. Але мы бачым вялікія рэзервы ў гэтым напрамку", - адзначыў міністр.

Таксама асаблівая ўвага ўдзяляецца павелічэнню лакалізацыі. "Гэта павелічэнне тэхналагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі і ў кааперацыі з расійскімі вытворцамі. Гэты напрамак адпрацоўваецца, сёння Мінпрам раскажа аб выніках", - дадаў кіраўнік Мінэканомікі.

Таксама прыярытэтным з'яўляецца выкарыстанне мясцовых сыравінных рэсурсаў. "Мы вельмі вялікую ўвагу ўдзялялі перапрацоўцы лёну, драўніны, скуры. Будзем разглядаць, дзе яшчэ можам паглыбіць нашу перапрацоўку", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

І яшчэ адзін напрамак развіцця імпартазамяшчэння звязаны з прыцягненнем малога бізнесу ў кааперацыю з буйнымі прадпрыемствамі. "Праведзена больш за 20 кантактна-кааперацыйных біржаў, заключана звыш 200 кантрактаў", - праінфармаваў міністр.-0-