Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.11.2021

Міністэрства аховы здароўя аб Br140 млн з рэзервовага фонду Прэзідэнта: значная дапамога ў няпросты час

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдзяленне Br140 млн з рэзервовага фонду Прэзідэнта стала вельмі значнай дапамогай сістэме аховы здароўя ў няпросты час, заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Безумоўна, гэта вельмі значная дапамога з боку кіраўніка дзяржавы. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за ўвагу, якая аказваецца сістэме аховы здароўя ў гэты складаны час", - сказаў Барыс Андрасюк.

Паводле яго слоў, планы цэнтралізаванай закупкі складзены. Частка сродкаў пойдзе на закупку вакцыны супраць COVID-19, частка - на закупку прэпаратаў для барацьбы з кавідам, частка - на іншыя прэпараты, у тым ліку для лячэння анкалагічных пацыентаў.

Што датычыцца вакцыны, намеснік міністра аховы здароўя адзначыў: "Закупляецца, паводле маіх даных, каля 1 млн доз замежнай вакцыны, паўмільёна доз прыходзяць у якасці бязвыплатнай дапамогі". Акрамя таго, будуць закуплены 250 тыс. доз расійскай вакцыны. "Гэта значыць мы забяспечым вакцынацыяй 60 працэнтаў насельніцтва, безумоўна. Гэта той мінімум, які засцеражэ насельніцтва краіны ад распаўсюджвання пандэміі", - сказаў Барыс Андрасюк.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні Міністэрству аховы здароўя дадатковых сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у суме Br140 млн. Гэта дасць магчымасць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, уключаючы вакцыны.