Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.12.2022

Міністэрства аховы здароўя: у кожнай вобласці Беларусі супраць грыпу прышчэплена больш за 40 працэнтаў насельніцтва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршылася штогадовая кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. У кожнай вобласці прышчэплена больш за 40 працэнтаў насельніцтва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Удакладняецца, што рэкамендавалася прышчапіць супраць грыпу не менш за 40 працэнтаў насельніцтва і гэты ўзровень дасягнуты ва ўсіх рэгіёнах краіны.

У цэлым па краіне прышчэплены больш за 3,7 млн чалавек, або 40,2 працэнта ад усяго насельніцтва краіны, уключаючы дзяцей і дарослых. У Брэсцкай вобласці вакцынаваны 40,6 працэнта насельніцтва, Віцебскай - 40,1 працэнта, Гомельскай - 40,1 працэнта, Гродзенскай - 40,2 працэнта, Магілёўскай - 41,4 працэнта, Мінскай - 40,4 працэнта і Мінску - 40,2 працэнта.

Вакцынацыя праводзілася дзвюма вакцынамі: "Грыпол Плюс" (вытворчасці РФ) і "ВаксігрыпТэтра" (Францыя).

З ліку людзей, якія ўваходзяць у групу высокай рызыкі неспрыяльных наступстваў захворвання, прафілактычныя прышчэпкі атрымалі 75 працэнтаў. З групы высокай рызыкі заражэння грыпам прышчэпкі атрымалі 55,2 працэнта кантынгенту. Найбольш актыўна праводзілася вакцынацыя медработнікаў і людзей з устаноў з кругласутачным знаходжаннем, прышчэплена 86,5 працэнта і 82 працэнты адпаведна.